Сціна Экблад
Сціна Экблад | |
---|---|
шведск.: Stina Ekblad | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1954[1] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды |
Eugene O'Neill Award[d] (1995) Q12316206? (1981) Q19508210? (2019) Guldbagge Award for Best Actress in a Leading Role[d] (1986) |
IMDb | ID 0252286 |
dramaten.se/medve… (шведск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сціна Аса Марыя Экблад (шведск.: Stina Åsa Maria Ekblad; нар. 26 лютага 1954, вёска Солф, Астработнія, Фінляндыя) — шведскамоўная фінская актрыса.[2]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў вёсцы Солф у фінскай правінцыі Астработнія ў шведскай сям’і. Не маючы магчымасці атрымаць адукацыю на роднай мове ў Фінляндыі, у семнаццаць гадоў пераехала ў Данію, дзе скончыла школу і паступіла ў тэатральнае вучылішча. Як актрыса на працягу дзевяці гадоў працавала ў тэатры горада Одэнсэ. У 1975 годзе адбыўся яе дэбют на тэлебачанні: яна атрымала ролю ў фінска-шведскім тэлесерыяле Amirika. У 1980 годзе пераехала ў Стакгольм і паступіла ў Стакгольмскі гарадскі тэатр. У 1988 годзе перайшла ў Каралеўскі драматычны тэатр. Адначасова пачала выкладаць у Стакгольмскім вышэйшым тэатральным вучылішчы.[2]
У кіно Экблад адзначана прэміяй «Залаты жук » за ролю Агнес фон Крусеншэрна ў фільме рэжысёра Май Сетэрлінг «Amorosa» (1986) і роля Тэа ў фільме рэжысёра Бу Відэрберга «Ormens väg på hälleberget» (1986). У далейшым яна яшчэ двойчы намінавалася на гэтую ўзнагароду: за 1996 і 2009 год.
Акрамя гэтага, Экблад увасобіла на экране некалькі разнапланавых жаночых вобразаў: халодную і бясполую Ісмаэль у фільме «Fanny och Alexander» (1982), душэўную Сіры фон Эсэн у тэлесерыяле «August Strindberg ett liv» (1985). Сярод галоўных роляў — маркіза дэ Сад у тэлефільме Інгмара Бергмана «Markisinnan de Sade» (1992). Таксама на працягу 2000 — 2010-х гадоў яна неаднаразова з’яўлялася ў ролі следчага Карын Ліндэр у серыяле пра інспектара Курта Валандэра.
У жніўні 2017 года Экблад выступіла ў якасці вядучага праграмы Sommarpratare на P1.[3].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ а б "Stina Ekblad – The Swedish Film Database". Праверана 2018-04-06.
- ↑ Stina Ekblad (шведск.). Sveriges radio. Праверана 22 жніўня 2017.